Добры дзень!

Праграма ArtPower Belarus запрашае Вас узяць удзел у даследаванні, прысвечаным стану і развіццю арганізацыяў ды ініцыятываў, што дзейнічаюць у полі беларускай культуры.

Анкета прызначаная для апытання прадстаўнікоў арганізацыяў любога тыпу, што працуюць у сферы беларускай культуры: арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, нефармальных ініцыятываў і культурніцкіх кампаніяў, творчых звязаў і калектываў, камерцыйных арганізацыяў, установаў культуры і да т. п.

Апытанне ананімнае, мы гарантуем, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе, ніякія звесткі, што дазваляюць ідэнтыфікаваць Вас асабіста або Вашую арганізацыю, не будуць апублікаваныя. Калі Вы не жадаеце адказваць на нейкія пытанні з меркаванняў бяспекі альбо з іншых прычынаў, Вы заўсёды можаце абраць варыянт “прапусціць пытанне”. Запаўненне анкеты зойме ў Вас 15-20 хвілінаў, вашыя адказы дапамогуць нам зразумець, якія праблемы сёння маюць дзеячы беларускай культуры і як іх можна вырашаць.

Загадзя ўдзячныя за ўдзел у даследаванні!
1.Напачатку некалькі пытанняў пра Вашу арганізацыю/ ініцыятыву.

Да якога тыпу адносіцца Вашая арганізацыя/ініцыятыва?
2.Ці мае Вашая арганізацыя/ініцыятыва рэгістрацыю (у якасці грамадскай арганізацыі ці іншай юрыдычнай асобы, альбо ліцэнзію на дзейнасць)?
3.Калі Вашая арганізацыя мае рэгістрацыю/ліцэнзію, то ў якой краіне?
4.На тэрыторыю якой краіны распаўсюджваецца дзейнасць Вашай арганізацыі/ініцыятывы? (можна выбраць некалькі варыянтаў)
5.Як доўга існуе Вашая арганізацыя/ініцыятыва? (напішыце, калі ласка)
6.З якою галіною культуры і мастацтва ў асноўным працуе Вашая арганізацыя/ініцыятыва? (адзначце ўсе прыдатныя варыянты)
7.Як бы Вы апісалі стан Вашай арганізацыі/ініцыятывы на сёння?
8.Якое асноўнае дасягненне Вашай арганізацыі/ініцыятывы за апошні год Вы б назвалі? Напішыце, калі ласка.
9.Якія крыніцы фінансавання дзейнасці Вашай арганізацыі/ініцыятывы Вы выкарыстоўвалі цягам апошняга года? (адзначце ўсе прыдатныя варыянты)
10.Як бы Вы апісалі даступнасць розных крыніц фінансавання для Вашай арганізацыі/ініцыятывы?
Нам лёгка атрымаць рэсурсы з гэтых крыніц
Атрымаць рэсурсы можна, але вельмі высокая канкурэнцыя
Атрымаць рэсурсы можна, але вельмі шмат патрабаванняў
Для нас немагчыма атрымаць рэсурсы з гэтых крыніц
Прапусціць пытанне
Міжнародныя праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў цэлым
Міжнародныя праграмы падтрымкі беларускай культуры
Мясцовыя (польскія, літоўскія, нямецкія і да т.п.) фонды і праграмы ў краіне пастаяннага знаходжання
11.Як бы Вы ацанілі задаволенасць Вашай арганізацыі/ініцыятывы доступам да мясцовага і міжнароднага фінансавання ў цэлым?
Цалкам задаволены
Хутчэй задаволены
Хутчэй не задаволены
Цалкам не задаволены
Прапусціць пытанне
Доступ да міжнароднага фінансавання
Мясцовае (польскае, літоўскае, нямецкае і да т.п.) фінансаванне
12.А цяпер колькі пытанняў пра супрацу і адносіны з іншымі беларускімі і міжнароднымі арганізацыямі ў сферы культуры.

Наколькі Вы задаволеныя цяперашнім узроўнем супрацы/узаемадзеяння Вашай арганізацыі з іншымі арганізацыямі ў сферы культуры?
13.Якія перашкоды, праблемы замінаюць Вашай арганізацыі дасягаць пажаданага ўзроўню супрацы/ўзаемадзеяння з іншымі арганізацыямі/ініцыятывамі? (адзначце ўсе прыдатныя варыянты)
14.Назавіце, калі ласка, арганізацыі/ініцыятывы ў сферы беларускай культуры, з якімі ў Вас наладжанае сталае, сістэматычнае ўзаемадзеянне і супраца.
15.Назавіце, калі ласка, арганізацыі/ініцыятывы ў сферы беларускай культуры, з якімі ў Вас было эпізадычнае ўзаемадзеянне/супраца за апошні год.
16.Ці ёсць арганізацыі/ініцыятывы, з якімі Вы не супрацоўнічаеце, але маеце такое жаданне? Калі так, назавіце іх:
17.Ці ўзаемадзейнічаеце Вы (з’яўляецеся чальцом, бераце ўдзел у мерапрыемствах) з якімі-небудзь сеткавымі ці парасонавымі арганізацыямі (асацыяцыі, творчыя звязы, сеткі)?
Так
Не
Прапусціць пытанне
Беларускія сеткі, саюзы, асацыяцыі
Еўрапейскія сеткавыя арганізацыі
Еўрапейскія асацыяцыі альбо прафсаюзныя арганізацыі
Глабальныя сеткавыя арганізацыі
18.Калі так, то з якімі? (напішыце, калі ласка)
19.Калі Вы прымаеце ўдзел у дзейнасці сеткавых альбо парасонавых арганізацый, асацыяцый ці звязаў, які плён Вы ад гэтага атрымліваеце? (адзначце ўсе прыдатныя варыянты)
20.Яшчэ некалькі пытанняў пра рэсурсныя магчымасці для развіцця арганізацый і ініцыятыў беларускай культуры.

Адзначце, калі ласка, пра якія з пералічаных міжнародных праграм падтрымкі беларускай культуры і адукацыі Вы ведаеце (адзначце ўсе прыдатныя варыянты):
21.Ці бралі Вы ўдзел у конкурсах гэтых праграм цягам апошніх трох гадоў?
Прымалі удзел і атрымалі падтрымку
Прымалі ўдзел, але не атрымалі падтрымкі
Не прымалі ўдзелу
Прапусціць пытанне
EU4Culture
Most+, Most IV
ArtPower Belarus
Васьміног
Imagine Y
Belarus Beehive
New Democracy Fund Denmark
Creative Partnerships
USAID
Culture Moves Europe
Goethe Institute in Exile
Nordic Media grants Belarus
22.Ці ведаеце Вы, што праграма ArtPower Belarus працягваецца і абвясціла новыя конкурсы?
23.Як бы Вы ў цэлым ацанілі карыснасць праграмы ArtPower Belarus?
24.Якія змены, на Ваш погляд, адбыліся ў сферы беларускай культуры пад уплывам праграмы ArtPower Belarus цягам 2023-2025 гадоў? (напішыце, калі ласка)
25.Ці ведаеце Вы праекты, платформы, механізмы, якія дазваляюць самім беларусам фінансаваць беларускую культуру?
26.Калі Вы ведаеце такія праекты і платформы, пералічыце іх, калі ласка:
27.І напрыканцы – некалькі пытанняў пра агульныя дасягненні і выклікі сферы беларускай культуры.

Адзначце, калі ласка, найбольш актуальныя праблемы для развіцця арганізацыяў/ініцыятываў у той галіне культуры/мастацтва, у якой Вы працуеце (абярыце не больш за 5 праблемаў):
28.Назавіце, калі ласка, тры найбольш значныя (буйныя, аўтарытэтныя), на Ваш погляд, арганізацыі/ініцыятывы/кампаніі ў той галіне культуры/мастацтва, у якой Вы працуеце:
29.Назавіце тры найбольш адметныя, на Ваш погляд, падзеі альбо творы беларускай культуры за апошні год:
30.Якія характарыстыкі, на Ваш погляд, прыдатныя для апісання агульнага стану беларускага культурнага поля ўнутры краіны і ў беларускім замежжы на сённяшні дзень? (адзначце ўсе прыдатныя варыянты)
У Беларусі
У беларусскім замежжы
Адраджэнне
Асіміляцыя
Заняпад
Зацішша
Крызіс
Падполле і партызанінг
Папулярызацыя і рост уплыву
Перасамавызначэнне і перазбор
Развіццё
Раскол
Росквіт
Стабільнасць
Стагнацыя
Прапусціць пытанне
Дзякуем Вам за ўдзел у даследаванні!